У Мінску прайшла акцыя салідарнасці з асуджанымі журналісткамі "Белсата"

20/02/2021 - 13:20
Акцыя ў Мінску / Еўрарадыё

У Мінску 20 лютага прайшла акцыя салідарнасці з асуджанымі журналісткамі "Белсата" Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай.

Жыхары мікрараёна Усход неслі плакаты "Гэта ўсё фейк!". Так яны адрэагавалі на заяву МУС аб тым, што ў горадзе не праводзіліся дваровыя шэсця, а іх відэа —  фэйкі "дэструктыўных телеграм-каналаў".

18 лютага журналісткам "Белсата" Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовой прысудзілі два гады калоніі за стрым з "Плошчы Пераменаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі