У Мінску перакуліўся аўтакран, пашкоджаныя аўтамабілі

20/09/2024 - 14:35

Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтакрана правалілася апорная "лапа" / t.me/minsknews_by/

У Мінску перакуліўся аўтакран. Здарэнне адбылося ў пятніцу на вуліцы Адзінцова. Як паведамляе minsknews.by, кран разгружаў трубы, але нешта пайшло не так. Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтакрана правалілася апорная "лапа". Пасля гэтага ён і перакуліўся.

На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Аднак пашкоджанні атрымаў сам аўтакран і два прыпаркаваныя аўтамабілі, на якія ён упаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі