У Мінску пачынаюць будаваць новую інфекцыйную бальніцу

02/04/2024 - 07:00

Частка карпусоў мінскай інфекцыйнай бальніцы пабудавана ў 1913 годзе / yandex.by

У красавіку ў Мінску пачнецца будаўніцтва новай інфекцыйнай бальніцы, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на старшыню Мінгарсавета Арцёма Цурана.

Новы бальнічны комплекс размесцяць на Даўгінаўскім тракце. Па словах Цуркана, плануецца пабудаваць галоўны і чатыры палатныя карпусы, а таксама невялікі будынак для лячэння асабліва небяспечных інфекцый. Ён таксама распавёў, што ў красавіку ў Мінску пачнуць будаваць гарадскі наркалагічны цэнтр. Ён будзе знаходзіцца на вуліцы Карвата.

Нагадаем, частка будынкаў цяперашняй інфекцыйнай бальніцы Мінска, якая знаходзіцца на вуліцы Крапоткіна, была пабудавана яшчэ ў 1913 годзе. Размовы аб будаўніцтве новай бальніцы ідуць ужо даўно. Пасля эпідэміі каранавіруса яны актывізаваліся. Мэр Мінска Уладзімір Кухараў нават казаў, што інфекцыёнку пабудуюць да канца 2023 года.

Проект минской инфекционной больницы / "Минскпроект"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі