У Мінску невядомы мужчына "замініраваў" станцыю метро "Уручча"

27/04/2019 - 19:18

Увечары 27 красавіка невядомы мужчына патэлефанаваў у МНС і паведаміў пра тое, што замініраваў станцыю метро “Уручча”. Адразу ж былі закрытыя станцыі “Уручча”, “Барысаўскі тракт” і “Усход”, пасажыры эвакуяваныя. Амаль дзве гадзіны цягнікі хадзілі да "Маскоўскай", дзе ёсць ветка для развароту.

На метро “Уручча” працавалі сапёры, МНС, міліцыя і АМАП. Паводле мінскай міліцыі, прадпрымаюцца меры па затрыманні зламысніка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі