У Мінску на праспекце Незалежнасці зламаўся слуп (фота, відэа)

24/06/2017 - 12:31

У Мінску на праспекце Незалежнасці каля Цэнтральнай кнігарні зламаўся асвятляльны слуп. Ён часткова ўпаў на праезную частку, ніхто не пацярпеў, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”. Здарэнне адбылося раніцай 24 чэрвеня. Аварыйныя службы аператыўна дэмантавалі частку слупа і вывезлі яго. Цяпер праводзіцца абследаванне іншых падобных асвятляльных слупоў, якія падлягаюць замене, “у мэтах далейшай бяспечнай эксплуатацыі”, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.

Фота: abw.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі