У Мінску на пешаходным пераходзе збілі электрасамакатчыка — хлопец загінуў

12/09/2024 - 08:42

Электрасамакат, ілюстрацыйнае фота / rbc.ru

У Мінску раніцай у чацвер у ДТЗ загінуў малады мужчына, яму было 24 гады, паведамляе рэсурс “Мінск. Галоўнае!”. ДТЗ адбылося на праспекце Машэрава. Хлопец перасякаў праезную частку на электрасамакаце, рухаўся па пешаходным пераходзе.

Другі ўдзельнік ДТЗ, кіроўца аўтамабіля Ford, сцвярджае, што для пешаходаў у той момант гарэла чырвонае святло.  У выніку сутыкнення 24-гадовы мінчанін ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.

На месцы здарэння / тут і далей фота ГУУС Мінгарвыканкама

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі