Кніга Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" / citydog.io
Затрыманні кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў праходзяць у Мінску, піша "Наша Ніва".
Паводле крыніцаў выдання, ператрусы і затрыманні былі не адзінкавымі. Сілавікі прыходзілі як да супрацоўнікаў дзейных, так і да раней закрытых выдавецтваў, а таксама да прадпрымальнікаў, якія займаюцца продажам кніг.
Ператрусы і затрыманні адбыліся на гэтым тыдні, 17-18 лютага. З гэтым звязанае перапыненне працы выдавецтва "Тэхналогія", якое працавала 38 год і выдавала літаратуру па старажытнай гісторыі, лінгвістыцы, філософіі і сучаснай літаратуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут