Пасажыр аўто ўжывае пярцовы балончык / Скрыншот
У Мінску кіроўца падыйшоў да іншага аўто сказаць, што ў яго ўключанае далёкае святло. Але там нават слухаць не сталі — з пасажырскага сядзення яму ў вочы адразу пырскнулі перцам з балончыка.
Інцыдэнт адбыўся 10-га ліпеня каля 17:10 на Паўднёвым Захадзе сталіцы. Паркетнік без нумароў амаль адразу з'ехаў з месца здарэння, аднак неўзабаве яго спынілі супрацоўнікі ДАІ.
"У аддзеле ён казаў, што я рукамі махаў, і ён спалохаўся за жонку [яна сядзела за стырном. — Еўрарадыё]. І таму мяне перцам заліў. На пытанне ад міліцыі: дзе балончык — сказаў што выкінуў", — наракае аўтар відэа.
У пацярпелага — хімічныя апёкі скуры, рагавіцы і кан'юктывы. Чалавека з балончыкам затрымалі на 10 сутак. Вырашаецца пытанне пра крымінальную справу за хуліганства.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут