У Мінску эвакуявалі гандлёвы цэнтр “Дана Мол” — нехта сказаў пра бомбу

07/09/2019 - 17:16

У Мінску эвакуявалі гандлёвы цэнтр “Дана Мол”, які месціцца каля станцыі метро “Усход”. Увечары ў суботу паступіла паведамленне пра закладзенае ў будынку выбуховае прыстасаванне.

Як перадае карэспандэнт Еўрарадыё з месца падзеяў, з “Дана Мол” вывелі персанал і наведнікаў. Прыбылі прадстаўнікі экстраных службаў. Пацверджання таго, што тут сапраўды закладзеная выбухоўка, пакуль не было.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі