У Мінску дзіця па пояс правалілася ў гразь - спатрэбілася дапамога ратавальнікаў

01/03/2024 - 05:54

Дзіця не змагло выбрацца самастойна / minsk.mchs.gov.by

Мінскія ратавальнікі напярэдадні вечарам дапамагалі выбрацца з гразевай пасткі 10-гадоваму хлопчыку. Школьнік па пояс праваліўся ў гразь на вуліцы Надзеждзінская (гэта ў раёне вуліц Маякоўская і Аэрадромная). Сам выбрацца не мог. Відавочцы патэлефанавалі ў міліцыю, а тыя выклікалі ратавальнікаў.

Супрацоўнікі МНС дасталі дзіця з гразі і адвезлі дадому. Гавораць, ён не пацярпеў.

Пасля вызвалення дзіця адвезлі дадому да бацькоў / minsk.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі