У Мінску зрабілі веладарожку на праезнай частцы. Але нешта пайшло не так (фота)

26/06/2019 - 12:06

У сераду ў Мінску дэмантуюць плот, у які ўпёрлася новая разметка веладарожкі. Першая веладарожка на праезнай частцы ў сталіцы з'явілася на вуліцы Веры Харужай. Здаецца, падзея, але нешта пайшло не так... Карыстальнікі сацсетак заўважылі, як дзіўна зроблена разметка. Раварыстам давялося б пераадольваць плот. Але дарожныя службы аператыўна адрэагавалі і плот дэмантуюць!

Дарэчы, на веладарожцы нярэдка можна пабачыць маршруткі і легкавікі — кіроўцы пакуль што не звяртаюць увагі на новую разметку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі