У Мінску Citroen выехаў на тратуар, знёс святлафор і збіў дзяцей

23/11/2018 - 07:14

У Мінску Citroen выехаў на тратуар, знёс святлафор і збіў пешаходаў. Здарэнне адбылося раніцай 23 лістапада на вуліцы Бяды. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба ДАІ, кіроўца Volkswagen пры здзяйсненні развароту не саступіў шлях кіроўцу Citroen. Апошні аўтамабіль у выніку сутыкнення і адкінула на тратуар.

Пацярпелі некалькі чалавек (яны чакалі дазваляльны сігнал святлафора, каб перайсці вуліцу), у іх нязначныя траўмы. Пешаходаў аглядалі медыкі. На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ і Следчага камітэта, а таксама эксперты.

Прэс-служба СК паведамляе, што паводле папярэдняй інфармацыі пацярпелі чацвёра дзяцей, з лёгкімі траўмамі іх завезлі на абследаванне ў бальніцу.

Фота: ДАІ
Фота: СК

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі