Няшчасны выпадак адбыўся 17 красавіка ў вёсцы Прылуцкая Слабада Мінскага раёна. Прыкладна а палове пятай вечара ратавальнікі атрымалі звесткі, што абваліўся грунт у катлаване і трэба дастаць чалавека.
Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося, калі два маладыя чалавекі капалі каналізацыйны калодзеж (глыбіня 8 м). Калі абваліўся грунт, абодвух засыпала.
18-гадовага навучэнца аднаго са сталічных каледжаў дасталі з калодзежа мясцовыя жыхары яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў. Медыкі паставілі юнаку папярэдні дыягназ — "закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, тупая траўма грудной клеткі, сітуацыйная рэакцыя. Шпіталізаваць хлопца не было патрэбы.
26-гадовага сына гаспадыні дома ратавальнікі дасталі ў непрытомным стане і перадалі медыкам. Яго шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй траціны галёнкі са змяшчэннем, спалучаныя траўмы, кома 2-й, 3-й ступені".