У мінскай школе зробяць валянцінкі для "куміраў": Лукашэнкі, Кабякова, Давыдзькі

02/02/2016 - 18:55

У адной з мінскіх школаў збіраюцца зрабіць валянцінкі для прадстаўнікоў улады. У падрыхтаваным спісе "для напісання валянцінак кумірам", некалькі дзясяткаў чалавек. Гэта — дзяржаўныя дзеячы (Аляксандр Лукашэнка, Андрэй Кабякоў, Міхаіл Мясніковіч ды іншыя), ветэраны, дзеячы СМІ (Генадзь Давыдзька, Павел Якубовіч).

Як піша ў Facebook бацька аднаго са школьнікаў, класная кіраўніца даслала спіс у вайберы. Яна прапанавала бацькам разам з дзецьмі зрабіць валянцінкі для згаданых дзеячоў. Мужчына не называе нумар школы, каб "не падставіць настаўніцу". Магчыма, што гэта ініцыятыва не адной школы. Па некаторых звестках, плануецца раённы конкурс валянцінак.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі