У мінскай краме жанчына скрала сумку з грашыма, сабранымі на лячэнне дзіцяці

04/07/2017 - 16:48

У мінскім гіпермаркеце па праспекце Ракасоўскага, 2 мужчына адцягнуўся на званок па мабільным тэлефоне і ненадоўга адышоў ад сваёй сумкі. Яе заўважыла іншая пакупніца, і, не доўга думаючы, прыхапіла з сабой. 

У мужчынскім партфелі знаходзіўся пашпарт, а галоўнае — $1,5 тысячы на лячэнне цяжкахворага дзіцяці і дакументы, звязаныя з рэабілітацыяй малога, піша "СБ — Беларусь сегодня". 

Фота: sb.by

Спустошаную сумку міліцыя знайшла ў 15 хвілінах хады ад гандлёвага цэнтра — у раёне завода "Мотавела". Грошай там не было. 

Супрацоўнікі міліцыі рэкамендуюць жанчыне вярнуць прысвоеныя грошы і дакументы як мага хутчэй, бо, выносячы чужую маёмасць з гандлёвай залы, яна трапіла на камеры відэаназірання.
 
Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра гэтае здарэнне ці апазнаў жанчыну, міліцыя просіць паведаміць пра гэта па тэлефоне + 37533 692 30 00.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі