У Мінэнерга пакуль не могуць растлумачыць, чаму адключыўся рэактар БелАЭС

16/07/2021 - 09:57
Беларуская АЭС / Еўрарадыё​

Пакуль у Міністэрстве энэргетыкі не могуць адказаць на пытанне, чаму спрацавала абарона генератара і рэактар БелАЭС быў аўтаматычна адключаны ад сеткі. Інцыдэнт адбыўся 12 ліпеня.

Цяпер спецыялісты чакаюць, калі астыне абсталяванне турбагенератара.

"З улікам таго, што абсталяванне турбагенератара працавала пры тэмпературы каля 300 градусаў паводле Цэльсія, неабходны пэўны час для яго ахалоджання, каб спецыялісты маглі прыступіць да высвятлення прычын спрацоўвання абароны і іх ліквідацыі",расказаў журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Пасля гэтага, паводле яго словаў, будзе праведзеная дэталёвая праверка ўсіх сістэм і тэхналагічных вузлоў турбагенератара. Дыягностыка будзе праводзіцца паэтапна. І толькі пасля завяршэння гэтых работ "блок будзе зноў уключаны ў працу", сказаў кіраўнік ведамства.  

З моманту запуску першага энергаблока БелАЭС у лістападзе 2020 года яго адключалі ўжо неаднаразова. У большасці выпадкаў казалі, што гэта планавае дзеянне. Але апошняе адключэнне, калі спрацавала аўтаматычная абарона генератара, было незапланаваным. І блок да гэтага моманту ўжо быў прыняты дзяржкамісіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі