Ці ёсць тыя, хто здаў ЦЭ на 0?
Першы ЦЭ па 13 профільных вучэбных прадметах 27 мая здавалі 55,5 тыс. навучэнцаў.
Па дадзеных Мінадукацыі, на першым ЦЭ вынік у нуль балаў аказаўся ў 64 чалавек.
"Мы мяркуем, што яны змогуць паступіць у каледжы — установы сярэдняй спецыяльнай альбо прафесійна-тэхнічнай адукацыі, каб працягнуць сваю адукацыйную траекторыю", — распавёў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Удзельнік цэнтралізаванага іспыту з вынікам у нуль балаў атрымае дакумент аб тым, што праслухаў два гады школьнага курса, але не засвоіў яго.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут