У Расіі заявілі пра план захапіць поўдзень Украіны і выйсці на Прыднястроўе

22/04/2022 - 10:26
Расійская тэхніка, якая бярэ ўдзел у вайне, пазначаная літарай V / ТАСС

У Мінабароны Расіі расказалі пра свае новыя планы ў вайне супраць Украіны. Задача "другой фазы спецаперацыі", якая пачалася на днях — забяспечыць сухапутны калідор у Крым, узяць пад кантроль Данбас і Паўднёвую Украіну. Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў камандуючага войскамі Цэнтральнай ваеннай акругі Рустам Міннекаеў, паведамляе "Интерфакс".

Пасля таго, як расійскія войскі захопяць поўдзень Украіны, яны атрымаюць выхад да Прыднястроўя, "дзе таксама адзначаюцца факты прыгнёту рускамоўнага насельніцтва", —  кажуць у камандаванні ЦВА.

Каля тыдня таму прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін казаў, што галоўная мэта яго "спецаперацыі" —"дапамога людзям на Данбасе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі