У Мехіка абрынуўся метромост, з яго ўпалі вагоны цягніка з пасажырамі, загінулі 20 чалавек. Дзясяткі чалавек пацярпелі і знаходзяцца ў бальніцах. Трагедыя адбылася на паўднёвым усходзе мексіканскай сталіцы на 12-й лініі метро ў раёне станцый Алівас і Тэсонка. Ратавальнікі разбіраюць завалы — вагоны падалі проста на машыны на дарозе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.