У Маскве ўзарвалі аўтамабіль з расійскім афіцэрам

24/07/2024 - 07:39

На месцы выбуху / t.me/astrapress/

Раніцай 24 ліпеня ў Маскве на паркоўцы ўзарвалі аўтамабіль Toyota Land Cruiser з расійскім афіцэрам, яму адарвала ступні ног. Па неафіцыйнай інфармацыі, гэта быў намеснік начальніка 89-га цэнтра спадарожнікавай сувязі Узброеных сіл Расіі Андрэй Таргашоў. Акрамя яго шпіталізаваная жанчына, якая была на пасажырскім сядзенні.

Пазней з'явілася інфармацыя, што пацярпеў іншы чалавек, вайсковец, які служыў у ГРУ. Нібыта, таксама Андрэй Таргашоў.

Выбух быў настолькі магутны, што пашкодзіў і прыпаркаваныя побач аўтамабілі. Па якім артыкуле распачатая крымінальная справа, пакуль не паведамляецца.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі