У Маскве пазітыўна ацанілі развядзенне войскаў у Луганскай вобласці

29/10/2019 - 18:29

29 кастрычніка пачалося развядзенне войскаў з абодвух бакоў каля населенага пункта Залатое-4 у Луганскай вобласці. Спачатку пра яго заявіў міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка. Пасля гэта пацвердзілі ў штабе аперацыі Аб'яднаных сіл. Развядзенне войскаў зафіксавалі прадстаўнікі Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ, інфармуе hromadske.ua.

Па словах Прыстайкі, далей развядзенне войскаў адбудзецца каля населенага пункта Пятроўскае. На гэта можа спатрэбіцца 7-10 дзён. І калі ўсё будзе рэалізавана, то адкрыецца шлях да сустрэчы Нармандскай чацвёркі.

Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Уладзіслаў Суркоў выказаў задавальненне пачаткам развядзення войскаў на данбасе. "Добрая навіна", — цытуе яго словы ТАСС. Паводле слоў Суркова, калі развядзенне адбудзецца і каля Пятроўскага, то будзе адкрыты шлях да "нармандскага саміта".

bbc.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі