Цягнік "Масква-Брэст" сутыкнуўся з электрычкай. Здарэнне адбылося на захадзе Масквы. Пра яго паведамляюць відавочцы.
Інфармацыю пацвярджае і РИА Новости. Па папярэдніх дадзеных, адзін вагон сышоў з рэльсаў, 16 чалавек звярнуліся за медыцынскай дапамогай. Чацвёра гаспіталізаваныя.
Паводле ТАСС, якая спасылаецца на асобу з экстранных службаў, прычынай рэзкага тармажэння электрычкі стаў чалавек, які перабягаў чыгунку. У гэты момант у электрацягнік урэзаўся цягнік "Брэст-Масква".
У той жа час відавочцы сцвярджаюць, што электрычка ехала задам, бо ў яе адмовілі тармазы.
Абставіны здарэння высвятляюцца.