16 сакавіка ў Марыупалі расіяне разбамбілі драматычны тэатр, у якім маглі хавацца сотні людзей. Мясцовыя ўлады не могуць ацаніць маштабы здарэння, бо ў горадзе працягваюцца абстрэлы жылых кварталаў.
Пазней пачнецца разбор завалаў. Цэнтральная частка будынка разбураная. Завалены ўваход у бамбасховішча.
Расіяне сваё дачыненне да атакі на тэатр адмаўляюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут