У Манчэстары мужчына з нажом напаў на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра

11/10/2019 - 15:05

У Манчэстары мужчына з нажом напаў на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра  Arndale, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Здарэнне адбылося ў кавярні на першым паверсе. Зламыснік параніў не менш за чатырох чалавек (медыкі паведамілі, што менавіта такой колькасці пацярпелых аказвалі дапамогу). Інфармацыі пра загінулых няма. Паліцыя затрымала мужчыну, яму больш за 40 гадоў. Пра матывы яго ўчынку пакуль нічога невядома. Праводзіцца расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі