У Маларыце 12-гадовага хлопца засыпала пяском на будоўлі, ён загінуў

03/08/2019 - 09:01

У Маларыце загінуў 12-гадовы падлетак, якога засыпала пяском на будоўлі жылога дома. Як паведамляе прэс-служба МУС у сваім Тэлеграм-канале, трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 2 жніўня —  інфармацыя пра смерць падлетка паступіла ў міліцыю  з лякарні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопец разам з сябрамі пайшоў на прагулку і ўвечары не вярнуўся дадому. Яго шукала маці, якая пабачыла на тэрыторыі будоўлі ровар сына. Напалову засыпанае пяском цела падлетка знаходзілася побач. Медыкі хуткай, якіх выклікалі на месца, канстатавалі смерць.

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць акалічнасці здарэння.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі