У Маладзечне затрымалі актывіста Паўла Сяргея

15/05/2016 - 10:48

За ўдзел у пікеце супраць будаўніцтва свінакомплексаў у Маладзечне затрыманы актывіст Павел Сяргей. Гэта адбылося 14 траўня ў другой палове дня. Пра затрыманне паведамляе праваабрончы сайт "Вясна" са спасылкай на праваабаронцу Алеся Капуцкага.  

Падрабязнасці высвятляюцца.

Нагадаем, пікет супраць будаўніцтва двух вялікіх свінакомплексаў адбыўся ў Маладзечне 12 траўня каля гарвыканкама. Міліцыя склала пратаколы на яго ўдзельнікаў — каардынатара аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" па Мінскай вобласці Паўла Пракаповіча і старшыню барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Абрамовіча.

Да пікету далучыліся таксама актывісты грамадзянскай экалагічнай ініцыятывы “Кошт жыцця”, у якую ўваходзіць і Павел Сяргей.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі