У Маладзечне падчас гульні ў футбол памёр 15-гадовы гімназіст

11/07/2019 - 17:12

У Маладзечне падчас гульні ў футбол памёр 15-гадовы гімназіст, інфармуе сайт nn.by са спасылкай на аднакласнікаў хлопчыка і аддзел адукацыі мясцовага райвыканкама. Трагічнае здарэнне адбылося 10 ліпеня. Гімназісту раптоўна стала кепска. Выратаваць юнака не змаглі. Па факце смерці падлетка Следчы камітэт праводзіць праверку.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына смерці — захворванне, якое было ў хлопчыка. Адзін з аднакласнікаў прыгадвае, што ў яго год таму таксама падчас гульні ў футбол здарыўся падобны прыступ, і ён страціў прытомнасць. Тады хлопчыка рэанімавалі, ён быў у коме, з якой праз некалькі дзён выйшаў без якіх-небудзь ускладненняў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі