У Маладзечне хлопец і дзяўчына беглі на чырвонае святло ды трапілі пад Volvo

17/09/2018 - 12:27

У Маладзечне 17-гадовы хлопец і 16-гадовая дзяўчына беглі на чырвонае святло і трапілі пад легкавы аўтамабіль Volvo. Здарэнне адбылося каля 21-й гадзіны 16 верасня на вуліцы Вялікі Гасцінец. Маладых людзей з пераломамі шпіталізавалі.

Афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў адзначае, што легкавік ехаў на зялёнае святло, 26-гадовы кіроўца быў цвярозы. Флікераў у хлопца і дзяўчыны не было.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі