У Магілёве з крамы эвакуявалі 50 чалавек з-за падазронай скрыні

18/11/2015 - 06:29

У Магілёве 50 чалавек эвакуявалі з крамы “Залатавуст”, размешчанай па вуліцы Цярэхіна, 6а. У 19.20 там спрацавала кнопка трывожнай сігналізацыі — у краме каля камеры захоўвання знайшлі падазроную кардонную скрыню, пакінутую невядомым. Супрацоўнікі крамы вырашылі тэрмінова выклікаць міліцыю.

На месца прыбылі спецыяльныя службы і тэрмінова эвакуявалі работнікаў крамы і пакупнікоў. Аднак бомбу не знайшлі: у скрыні была іншая пустая скрыня меншага памеру, перадае прэс-служба Магілёўскай абласной міліцыі.

Фота: realt.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі