У Магілёве пад мастом знайшлі авіяцыйную бомбу (фота)

18/02/2016 - 09:06

У Магілёве пад мастом праз Дняпро па Пушкінскім праспекце знайшлі авіяцыйную бомбу. Здарэнне адбылося раніцай 17 лютага. Бомбу часоў Другой сусветнай вайны заўважылі падчас земляных працаў па рэканструкцыі моста каля адной з апораў. На месца выклікалі сапёраў. Яны вывезлі боепрыпас для ліквідацыі на палігоне, інфармуе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі