У Магілёве гарэў склад з адходамі бытавой тэхнікі

10/08/2023 - 07:55

Пажар у Могілёве /  @mogilevonline

У Магілёве ў чацвер раніцай загарэўся склад з адходамі бытавой тэхнікі. Слуп чорнага дыму, па паведамленнях мясцовых паблікаў, быў бачны з розных куткоў горада.

У МНС удакладнілі, што гарэлі адходы бытавой тэхнікі, якія захоўваліся на адкрытай пляцоўцы пад навесам. Плошча пажару склала 80 кв. метраў. Але цяпер узгаранне ўжо ліквідаванае. Пагрозы жыццю і бяспецы людзей няма.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі