У Магілёве гарэла паліклініка, эвакуявалі больш за 300 чалавек

22/08/2024 - 14:59

Пажар у Магілёве / mchs.gov.by

22 жніўня ў Магілёве каля 12-й гадзіны загарэлася паліклініка № 10, эвакуявалі больш за 300 чалавек (палова з іх — наведвальнікі) — спрацавала пажарная сігналізацыя. Як паведамляюць ратавальнікі, ніхто з людзей не пацярпеў. Узгаранне адбылося ў адным з кабінетаў на другім паверсе. Агонь там пашкодзіў маёмасць. Прычына пажару яшчэ высвятляецца.

mchs.gov.by
mogilev.online
mogilev.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі