У Лунінцы з помніка Леніну прыбралі макіяж (фота)

17/04/2019 - 16:55

У Лунінцы каля завода "Палессеэлектрамаш" з помніка Леніну прыбралі макіяж, інфармуе сайт media-polesye.by. Раней рабочыя пафарбавалі ў чорны колер пінжак і гальштук, адбялілі каўнерык кашулі, падчарнілі бровы, вусы і бараду. З Леніна знікла сівізна.

Відаць, пасля таго, як здымкі абноўленага помніка трапілі ў СМІ, нейкім начальнікам не спадабаўся выгляд Леніна. Цяпер ён у бронзе. Ранейшы колер застаўся толькі ў пастамента.

Хроніка "эксперыменту" з помнікам / media-polesye.by

Больш цікавых падзей 17 красавіка ў праграме "Еўразум"

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі