У Лукашэнкі новы бронелімузін Mercedes-Maybach за 1,4 мільёна еўра

01/07/2019 - 10:00
kp.by

У аўтапарку Аляксандра Лукашэнкі з'явіўся новы бронелімузін Mercedes-Maybach Pullman Guard. Машыну з прэзідэнцкімі нумарамі карэспандэнт "Комсомольской правды" сфатаграфаваў каля стадыёна "Дынама" 30 чэрвеня падчас закрыцця Еўрапейскіх гульняў. Каштуе такі лімузін 1,4 мільёна еўра, яму не страшныя расстрэл ва ўпор са штурмавых вінтовак і выбух 15 кілаграмаў трацілу за два метры ад аўтамабіля і за метр над зямлёй.

Важыць аўтамабіль 5,1 тоны, ён абсталяваны маторам магутнасцю 530 конскіх сіл. Вытворчасць адной такой машыны ў базавай камплектацыі займае каля 9 месяцаў.

kp.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі