У Лукашэнкі — нарада па эпідэміі: "Гэта важна ва ўмовах каранавіруснага псіхозу"

19/03/2020 - 08:43

19 сакавіка Аляксандр Лукашэнка склікаў нараду па эпідэміялагічнай сітуацыіў краіне. 

Даклад падрыхтаваў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Таксама на мерапрыемства паклікалі прадстаўнікоў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Акрамя іх у нарадзе прымаюць удзел кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка і дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў

"Я запрасіў вас сёння, каб абмеркаваць эпідэміялагічную сітуацыю ў Беларусі. Асабліва гэта важна ва ўмовах каранавіруснага псіхозу", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Ён заявіў, што спярша ён хацеў правесці сустрэчу толькі з вірусалагамі ды эпідэміёлагамі. Але міністр аховы здароўя настаяў на тым, каб сустрэча адбылася ў больш шырокім фармаце. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі