У Літве затрымалі самую вялікую ў 2023 годзе кантрабанду цыгарэт з Беларусі

07/02/2023 - 13:19
Кантрабанда з Беларусі / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

У Літве затрымалі самую вялікую ў 2023 годзе кантрабанду цыгарэт з Беларусі. Як піша літоўская Мытная крымінальная служба, яе кошт ацэньваецца на амаль 2,6 млн еўра.

Затрыманне адбылося не на мяжы, а ў Каўнаскім раёне. Там літоўскія сілавікі затрымалі пяць чалавек — чатырох літоўцаў і расіяніна. Яны якраз займаліся разгрузкай. Былі агледжаны два грузавікі і тры паўпрычэпы. Высветлілася, што кантрабандныя беларускія цыгарэты ўвезлі ў Літву пад выглядам яблык, якія па дакументах мусілі быць дастаўлены ў Калінінградскую вобласць РФ. Агулам знайшлі 1330 скрынак цыгарэт.

https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі