У Літве на тэрыторыі вайсковай часці прызямліўся метэазонд з чорнай скрыняй

02/10/2024 - 08:35

Метеозонд з грузам, ілюстрацыйнае фота / Погранслужба Литвы

У літоўскім горадзе Алітус на тэрыторыі вайсковай часці знайшлі метэазонд з прымацаванай да яго чорнай скрыняй. Пра гэта піша Delfi. Паведамленне ў паліцыю паступіла ноччу — каля 3 гадзін.

Шар з прымацаванай да яго чорнай скрыняй прызямліўся на тэрыторыі палігона Алітускага батальёна. "Вайсковая паліцыя вядзе расследаванне абставінаў здарэння", — расказала прадстаўніца Галоўнага камісарыята паліцыі Алітускага павета Крысціна Янулявічэне. З яе словаў, пакуль дакладна не ясна, што менавіта ў чорнай скрыні, але ёсць падазрэнні, што гэта можа быць кантрабанда. "Звычайна гэта кантрабандныя цыгарэты", — адзначыла Янулявічэне.

Нагадаем: апошнім часам колькасць выпадкаў перапраўкі кантрабанды ў Літву з выкарыстаннем метэазондаў прыкметна вырасла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі