Жоўты ўзровень азначаў прэвентыўную гатоўнасць і назіранне за магчымай пагрозай / LookByMedia
У Віленскім павеце Літвы 13 чэрвеня 2026 года на кароткі час была абвешчаная паветраная трывога жоўтага ўзроўню, піша LRT. Прычынай стала адзнака на радары з прыкметамі, характэрнымі для беспілотных лятальных апаратаў.
Узброеныя сілы Літвы разаслалі жыхарам папярэджанні на мабільныя тэлефоны, заклікаўшы захоўваць спакой.
Жоўты ўзровень азначаў прэвентыўную гатоўнасць і назіранне за магчымай пагрозай.
Неўзабаве пасля гэтага трывога была адмененая, статус змянілі на белы, і жыхары маглі вярнуцца да звычайнай дзейнасці.
Як заявіў міністр абароны Літвы Робертас Каўас, у паветраную прастору краіны заляцеў не беспілотнік, а метэаралагічны аэрастат.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут