У Лідзе сабаку ўжывілі біянічныя пратэзы лап — упершыню ў Беларусі

20/09/2024 - 09:14

Патрык і ветэрынар Павел Жульпа / "Лида ТВ"

Сабака Патрык з Лунінца стаў уладальнікам біянічных пратэзаў дзвюх задніх лап паведамляе "Ліда ТВ". Аперацыю — упершыню ў Беларусі — правёў Лідскі ветэрынар Павел Жульпа. Ён працуе ў мясцовым "Цэнтры выратавання жывёл".

Зараз Патрык праходзіць рэабілітацыю і, па словах медыка, стаў ужо больш упэўнена карыстацца сваімі новымі заднімі лапамі. "Было няпроста, бо гэта ўжо досыць дарослы сабака. Ён у нейкай ступені прывык, калі так можна сказаць, хадзіць на сваіх недасканалых лапках без пальчыкаў. Былі невялікія сумневы, каб ён зноўку адчуў свае новыя тытанавыя лапкі і ўпэўнена імі карыстаўся", — расказвае Павел Жульпа.

Гаспадара ў Патрыка пакуль няма. У 2023 годзе паранены шчанюк (яго лапы пацярпелі ад пацукоў) трапіў да валанцёраў. Валанцёры выхадзілі сабаку і сабралі грошы на пратэзы. Спраектаваў іх лекар з расійскага Новасібірска Сяргей Гаршкоў. Самі пратэзы надрукавалі ў Маскве. Каб іх усталяваць, спатрэбіліся дзве аперацыі — кожная працягласцю па тры гадзіны. Так Патрык стаў першым у Беларусі сабакам, які перасоўваецца на двух тытанавых лапах.

Да канца месяца сабака застанецца ў Лідзе. Калі за гэты час яму не знойдуць новы дом, адправяць на платную ператрымку ў Мінскую вобласць.

Патрыку рабілі аперацыю ў Лідскім "Цэнтры выратавання жывёл" / "Лида ТВ"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі