У Латвіі заявілі, што беларускія памежнікі — вандалы і шкоднікі

24/04/2023 - 14:53
На латвійска-беларускай мяжы / delfi.lv

У Латвіі заявілі, што беларускія памежнікі "рэжуць і ламаюць" агароджу на мяжы, кажа начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунціс Пуяц. Паводле яго слоў, беларускія памежнікі наносяць шкоду латвійскай памежнай інфраструктуры. "Яны пашкоджваюць пастаянную агароджу", — цытуе словы Пуяца Delfi.

Беларускія памежнікі не проста вандалы і шкоднікі. Па версіі латвійскага боку, агароджу ламаюць для таго, каб нелегальна пераправіць у Латвію мігрантаў. Начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі падкрэслівае, што яго падначаленыя не наносяць шкоды беларускай памежнай інфраструктуры.

Сітуацыю з мігрантамі на мяжы ў Рызе ацэньваюць як напружаную. Там чакаюць, што яна ўскладніцца летам. 

delfi.lv

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі