У Латвіі затрымалі 13 замежнікаў, якія незаконна праніклі з Беларусі

18/09/2026 - 17:48

Мяжа Латвіі, ілюстрацыйнае фота / delfi.lv

13 замежнікаў, якія праніклі ў краіну з Беларусі, высачылі і затрымалі памежнікі ў Латвіі. Затрымаць іх латвійскім калегам дапамаглі памежнікі з Літвы, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Увечары 17 верасня група з 13 чалавек незаконна перасякла беларуска-латвійскую мяжу. На месца выехалі літоўскія кінолагі са службовымі сабакамі.

Пяцярых чалавек яны заўважылі на тэрыторыі Латвіі прыкладна за 300 метраў ад літоўска-латвійскай дзяржаўнай мяжы. Затрыманых перадалі латвійскім памежнікам.

Яшчэ васьмярых парушальнікаў мяжы латвійскія памежнікі затрымалі самі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі