У лагеры пад Пінскам ГУБАЗіК затрымаў 11 чалавек — за "незаконны шабаш"

08/07/2024 - 17:39

Разгон лагера пад Пінскам / відэа з тг-канала сілавікоў

ГУБАЗіК правёў затрыманні ў намётавым лагеры пад Пінскам. Там моладзь сабралася, каб правесці рок-канцэрт. Відэа з месца падзей апублікаваў 8 ліпеня тг-канал сілавікоў, заўважыў сайт "Зеркало".

У роліку бачна, як у летнік заходзяць супрацоўнікі АМАП са зброяй і ў абмундзіраванні. Яны выцягваюць людзей з намётаў і ўкладваюць тварам у зямлю. У некаторых з затрыманых твары размаляваныя пад музыкаў папулярнага раней амерыканскага рок-гурта Kiss.

Прадстаўнікі ГУБАЗіК заяўляюць, быццам удзельнікі лагеры — гэта "неапаганцы-нацысты і нефармалы-сатаністы".

"Дэструктыўныя элементы паспрабавалі арганізаваць незаконны шабаш пад нагодай правядзення канцэрту", — заяўляюць сілавікі.  Паведмляецца, што яны затрымалі 11 чалавек, якіх пасадзілі ў ІЧУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі