У Крамлі заклапочаны падзеямі на мяжы Польшчы і Беларусі

09/11/2021 - 10:19

У Крамлі спадзяюцца, што падзеі на мяжы Польшчы і Беларусі не стануць пагрозай для Расіі. Пра гэта заявіў Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Па словах Пяскова, кіраўніцтва РФ заклапочана сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы, уважліва за ёй сочыць.

Галоўнае ў згаданай крызіснай сітуацыі — гэта "жыццё і здароўе людзей", кажа Дзмітрый Пяскоў.

Прэс-служба МЗС Расіі працягвае актыўна абараняць улады Беларусі ў сітуацыі ў міграцыйным крызісе. Яна рэагуе на разнастайныя заявы, заклікі да санкцый. А міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заклікаў краіны ЕС "пазбягаць двайных стандартаў у міграцыйным крызісе".

На беларуска-польскай мяжы застаюцца тысячы мігрантаў. Польскія спецслужбы мяркуюць, што эскалацыя можа быць доўгатэрміновай. Колькасць мігрантаў у Беларусі яны ацэньваюць у 12-15 тысяч чалавек. Прагназуецца, што іх усё больш будуць падвозіць на мяжу з Польшчай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі