Вацлаў Арэшка / svaboda.org
У калоніі палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова страціў зрок. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на сваячку актывіста незалежнага прафсаюзу РЭП.
"Раней бачыў святло і цень, цяпер ужо і гэтага няма. А як гэтаму дае рады, нічога не расказвае, абыходзіць гэтую цяжкую тэму. Тры дні таму даслаў ліст, павіншаваў унукаў з днямі народзінаў. Некалькі словаў нават напісаў сваёй рукой, праўда, неразборліва ў яго атрымалася, амаль нічога не ўдалося прачытаць, але добра, што намагаецца", — падзялілася падрабязнасцямі жанчына.
Арэшку трымаюць у івацэвіцкай калоніі №22. Адміністрацыя калоніі прапаноўвала яму адправіцца этапам у шпіталь, але палітвязень адмовіўся. Паводле сваячкі, ён асцерагаецца, што можа не вытрымаць этапу.
Вацлава Арэшку затрымалі ў красавіку 2022 года і асудзілі на 8 гадоў зняволенння. Цяпе яму 71 год.
Праваабаронцы ўключылі Арэшку ў спіс 170 палітвязняў, асабліва ўразлівых з прычыны стану здароўя, і дамагаюцца яго найхутчэйшага вызвалення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут