У Кодэксе аб адукацыі плануецца скараціць навучальны год для выпускнікоў школаў

09/03/2017 - 13:32

Навучальны год плануецца зрабіць карацейшым для вучняў 9-х і 11-х класаў. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, які прадставіў дэпутацкаму корпусу новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі, перадае БЕЛТА.

"Зараз ён прапісаны па 31 траўня. Плануецца ўсталяваць працягласць да 25 траўня", — распавёў Богуш пра планаваныя змены. Ён патлумачыў іх увядзенне неабходнасцю больш якасна спланаваць выпускныя іспыты ў школе.

Калі 25 траўня будзе прыпадаць на выходны, то заканчэнне навучальнага года будзе перанесенае на наступны ці папярэдні працоўны дзень.

Агульная працягласць вакацыяў павінна быць не менш за 30 каляндарных дзён. Вакацыі ў вучняў першых і другіх класаў павінны доўжыцца не менш за 37 каляндарных дзён. Летнія школьныя вакацыі мусяць мець не менш за 12 каляндарных тыдняў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі