У Кобрыне бяспраўніца збіла на тратуары 15-гадовую дзяўчынку

18/04/2017 - 09:01

Трагічная аварыя адбылася ўвечары 17 красавіка ў Кобрыне, піша сайт gaibrest.by

21-гадовая мясцовая жыхарка на аўтамабілі "Хёндай-Салярыс" зладзіла для сяброў з Расіі экскурсію па горадзе. Каля 20-й гадзіны яна ехала па вуліцы Леніна ў напрамку вуліцы Пушкіна. 

Пры павароце направа, на вуліцу Савецкую, яна не справілася з кіраваннем. Ад гэтага аўтамабіль вылецеў спярша на паласу сустрэчнага руху, а потым — на пешаходны тратуар па ходзе руху аўтамабіля. Там машына наехала на 15-гадовую дзяўчыну, літаральна прыціснуўшы яе да бетоннай клумбы. Пры гэтым кіроўца таксама збіла светлафор і дарожны знак.

Збітая дзяўчына атрымала цяжкія траўмы і была шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне Кобрынскай цэнтральнай раённай лякарні.

Падчас парверкі выявілася, што жанчына не мае правоў кіравання транспартам, а аўтамабіль належыць сяброўцы, якая прыехала з Расіі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі