У Клімавічах дзеці купаліся ў сажалцы, дзе купацца забаронена — адно патанула

31/05/2024 - 08:58

Ратавальнікі шукаюць зніклага хлопчыка / mogilev.mchs.gov.by

Падлетак 2008 года нараджэння патануў напярэдадні вечарам у Клімавічах (Магілёўская вобласць). Ён разам з сябрамі купаўся ў штучным вадаёме. Дарослых побач не было. Званок мясцовым ратавальнікам паступіў у 20:04, ім паведамілі, што патанула дзіця.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, "на паверхні вады нікога не назіралася, на беразе ляжала вопратка", расказалі ў Магілёўскім упраўленні МНС. Дзіця знайшлі пад вадой. Медыкі спрабавалі рэанімаваць хлопчыка, але беспаспяхова. У выніку яны канстатавалі смерць. У МНС удакладнілі, што месца, дзе загінула дзіця, не было абсталяванае для купання. Мясцовы аддзел Следчага камітэта пачаў праверку па гэтым факце.

Медыкі спрабавалі рэанімаваць дзіця / тут і далей фота mogilev.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі