У Кітаі аб'явілі агульнанацыянальную жалобу па ахвярах каранавіруса

03/04/2020 - 08:59

У Кітаі на 4 красавіка аб'явілі агульнанацыянальную жалобу па ахвярах каранавіруса. У гэтай краіне памерлі ад COVID-19 3,3 тысячы чалавек, а колькасць заражаных перавысіла 82 тысячы. Як паведамляе xinhuanet.com, улады асобна згадваюць лекараў, якія ахвяравалі сваімі жыццямі, ратуючы людзей.

У КНР у суботу адменены ўсе забаўляльныя мерапрыемствы. Будзе троххвіліннае маўчанне па ахвярах. У памяць пра іх у кітайскіх гарадах загучаць сірэны.

На раніцу 3 красавіка ў свеце налічваецца 1 мільён 16 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам (у Беларусі на ўчорашні дзень — 300 выпадкаў), памерлі больш за 53 тысячы чалавек (у нашай краіне — 4 чалавекі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі