У Кіеве ў Дзень незалежнасці каля будынка Кабінета міністраў адбыўся выбух

24/08/2017 - 13:41

У чацвер, 24 жніўня, у Кіеве ў Дзень незалежнасці каля будынка Кабінета міністраў на вуліцы Грушэўскага адбыўся выбух. Пацярпелі два чалавекі, мужчына і жанчына. На месцы працуюць праваахоўнікі. Якое выбуховае прыстасаванне выбухнула, пакуль невядома. Сайт hromadske.ua інфармуе, што здарэнне адбылося паміж будынкам Кабінета міністраў і стадыёнам “Дынама”. Відавочцы кажуць, што мужчына быў паранены ў галаву, у жанчыны было “цяжкае раненне”. Яны ляжалі на асфальце.

УНІАН адзначае, што раней СБУ Украіны папярэджвала, што на Дзень незалежнасці ў сталіцы могуць рыхтавацца правакацыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі