У Кіеве прайшла акцыя за аднаўленне разбуранага мемарыялу беларускім ваярам

10/10/2023 - 07:04

Акцыя каля мемарыялу / t.me/belsat/

У Кіеве прайшла акцыя за аднаўленне разбуранага мемарыялу беларускім ваярам, паведамляе тэлеканал "Белсат". У ёй удзельнічалі беларускія добраахвотнікі з некалькіх падраздзяленняў, валанцёры.

Мэта акцыі — не толькі аднавіць мемарыял загінулым беларусам, але і прыцягнуць да адказнасці тых, хто знішчыў помнік. 

Мемарыял у Кіеве быў урачыста адкрыты ў сакавіку 2016-га. На сённяшні дзень свае жыцці за Украіну аддалі ўжо дзясяткі беларусаў.

Нядаўна кіраўніцтва каледжу, на сцяне якога знаходзіцца мемарыял, адправіла герб "Пагоня", надпісы "Жыве Беларусь!" і "Слава Украіне!" у падвал навучальнай установы (апошні пасля вярнулі). Ініцыятары стварэння мемарыялу звярнуліся ў Службу бяспекі Украіны і паліцыю з патрабаваннем разабрацца з дзеяннямі кіраўніцтва каледжу і Кіеўскага нацыянальнага ўніверсытэта тэхналогій і дызайна.

Група дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны заклікала мэрыю Кіева і Міністэрства адукацыі аднавіць мемарыял беларускім ваярам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі